BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбарчая камісія КР чакае падачы заявак да 31 сакавіка

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады працягвае прыём дакументаў ад выбарчых суб’ектаў для ўдзелу ў будучых выбарах. Пра гэта паведаміла старшыня камісіі Алена Прыходзька.

Па словах Прыходзькі, камісія таксама дае кансультацыі адносна магчымых новых выбарчых спісаў. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць падачы спіса, які ўключае былых палітзняволеных:

– Адзін запыт з патэнцыйнага спісу. Гэта спіс з былых палітвязняў, што асабліва не можа не цешыць. Была такая заява: ці магчыма для спісу былых патзняволеных знізіць гендэрную квоту. Мы адказалі на гэты запат, запрасілі дадатковыя дакументы. Чакаем. Спісы кансультуем, дапаможам выправіць хібы, калі яны там будуць.

Падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў для ўдзелу ў выбарах 4-га склікання КР будуць адкрытыя да 31 сакавіка. Наўпроставае онлайн-галасаванне пройдзе з 11 па 17 мая на платформе Belarus ID. Галасаваць можна будзе як па дзейным ці пратэрмінаваным пашпарце грамадзяніна Беларусі, так і па пашпарце Новай Беларусі, якія былыя палітзняволеныя змогуць атрымаць бясплатна па рашэнні АПК.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя