Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду падчас адкрытага паседжання прапанавала Аляксандру Азарава зняць сваю кандыдатуру да 9:00 24 траўня. Інакш з выбараў будзе зняты ўвесь спіс «Закон і правапарадак». Прычына — у здзейсненай рассылцы праз чат-бота плана «Перамога» з парушэннем бяспекі выбаршчыкаў.
Кажа старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:
– Большая частка з нас прагаласавала за тое, што парушэнне ўсё ж такі мае месца быць. Калі сам спіс нясе за гэта адказнасць ускосную, то спадар Аляксандр Азараў нясе за гэта адказнасць наўпрост, таму што ён яе пацвердзіў, на сябе ўзяў. Да дзявятай раніцы па Варшаве мы просім афіцыйна накіраваць нам на пошту Выбарчай камісіі рашэнне. Калі гэтае рашэнне не будзе прынята, то адпаведна будзе зняты цалкам спіс.
Па словах Алены Прыходзька, таксама Выбарчая камісія прыняла рашэнне па спісе нумар 4 «Наша справа». У сувязі з незахаваннем гендэрных квот камісія надала спісу час на тое, каб прывесцi спic у адпаведнасць з правiламi Палажэння да да 9:00 24 траўня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя