BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары як «інструмент паглыблення дыктатуры Лукашэнкі»

Міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднанне Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь!» выступіла з заявай, у якой заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі і выкарыстоўваць усе даступныя інструменты для таго, каб Лукашэнка апынуўся за кратамі.

Фота: novynarnia.com

У заяве заначаецца, што сёлетнія «выбары» ў Беларусі праводзяцца ва ўмовах фактычнай адсутнасці апазіцыі, міжнародных назіральнікаў, а таксама з тысячамі палітвязняў у турмах, а не на выбарчых участках. Дэпутаты згадваюць, што ў 2023 годзе быў падпісаны закон аб змене Выбарчага кодэксу Беларусі, згодна з якім на выбарах дэпутатаў быў скасаваны парог яўкі, што дазваляе праводзіць гэтыя выбары нават калі народ Беларусі адмаўляецца браць у іх удзел. Правядзенне парламенцкіх і мясцовых «выбараў сёння — ня ёсць працэсам волевыяўленьня беларускага народу, а толькі інструментам паглыблення і ўкаранення дыктатуры самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве. У ёй міжфракцыйнае дэпутацкае абʼяднаньне Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь!» заклікае ўрады і парламенты дэмакратычных краінаў свету «падтрымаць барацьбу беларускага народа за сваю волю».

Беларускае Радыё Рацыя