Сёння 30 студзеня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты на выбарах 25 лютага. А тады, у так званы адзіны дзень галасавання ў Беларусі выберуць, як дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, так і дэпутатаў мясцовых саветаў. Працэс праходзяць безальтэрнатыўна, улады нават на гэтыя выбары не запрашалі міжнародных назіральнікаў.
Як кажа дарадца Офісу Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, сітуацыя ўнутры наменклатуры дайшла да такой апатыі, што ім нават няма сэнсу паказваць легальнасць гэтага працэсу.
-Думаю, Лукашэнка нават ставіць ужо мэтай гэтай кампаніяй нешта вырашыць для сябе і пачаць нейкія муткі з Захадам. У яго ўнутраная задача – гэта раздаць новыя пасады сваім прыспешнікам, прапагандыстам, чыноўнікам, сілавікам. Нейкія ролі імітаваць: што ў нас ёсць нейкая змяняльнасць унутры эліты. Больш важнай кампаніяй у гэтым годзе будзе Усебеларускі Сход. Гэта дасць яму дадатковую пасаду, дадатковую ролю кіраўніка Усебеларускага сходу.
А Усебеларускі народны сход пасля рэферэндуму, які прайшоў у лютым 2022-га года – набыў новых паўнамоцтваў ды стаў канстытуцыйным органам. Ён павінны сабрацца цягам 60 дзён пасля выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя