BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары прэзідэнта-2025 паводле exit poll: Наўроцкі выйграў на Падляшшы, Тшаскоўскі лідзіруе па краіне

У Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Паводле дадзеных экзітполаў, па краіне лідзіруе Рафал Тшаскоўскі — 30,8%, у Караля Наўроцкага — 29,1%. Гэта азначае, што менавіта яны сустрэнуцца ў другім туры, які адбудзецца 1 чэрвеня.

Кажа кіраўнік штаба Тшаскоўскага на Падляшшы, Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Першы тур – гэта насмарэч апытанне. Трэба змабілізаваць людзей для другога тура. Таму ўсё пачынаем ад пачатку. Стартуем. Два тыдні працы.

Па Падляшшы вынікі выглядаюць інакш. Паводле дадзеных экзітполаў, у Падляшскім ваяводстве перамогу атрымаў Караль Наўроцкі. За яго прагаласавала 37,2% выбарцаў. На другім месцы — Рафал Тшаскоўскі з 26,5% галасоў.

Кандыдат у Прэзідэнты Шымон Галаўня, родам з Беластока, атрымаў 4,6% галасоў на Падляшшы. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён падкрэсліваў важнасць рэгіёна і выказваў занепакоенасць яго вобразам у медыя. Афіцыйныя вынікі першага тура выбараў чакаюцца ў аўторак, 20 траўня.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя