Такое рашэнне зацверджанае на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА. У беларускіх рэаліях прымае такое рашэнне не парламент, а Адміністрацыя прэзідэнта, а дэпутаты толькі фармальна зацвярджаюць.

Паводле календара правядзення выбараў, яны павінны былі адбыцца не пазней за 20 ліпеня.
У канцы верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка гаварыў, што разглядаюцца некалькі магчымых дат для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. «Ёсць чатыры прыкладныя даты правядзення выбараў, уключаючы крайнюю — 20 ліпеня 2025 года», — заявіў Карпенка, не называючы іх.
«Белпол» у жніўні са спасылкаю на крыніцы назваў імаверную дату прэзідэнцкіх выбараў — 23 лютага 2025 года.
Беларускае Радыё Рацыя






