5 лістапада — асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Два кандыдаты, якія прэтэндуюць на перамогу, — Дональд Трамп ад Рэспубліканскай партыі і Камала Гарыс ад Дэмакратычнай

Сем штатаў, дзе барацьба паміж Харыс і Трампам, па прагнозах, будзе асабліва напружанай, — гэта Пенсільванія, Джорджыя, Паўночная Караліна, Мічыган, Арызона, Вісконсін і Невада. Пры галасаванні за прэзідэнта выбарцы тэхнічна абіраюць электараў, якія потым непасрэдна выбіраюць прэзідэнта. У большасці штатаў усе галасы выбарцаў аддаюцца кандыдату, які перамог. Усяго электараў 538, і для перамогі кандыдат павінен набраць большасць — 270 галасоў
З моманту вылучэння абодвух кандыдатаў на партыйных з’ездах у канцы лета апытанні паказваюць неадназначную сітуацыю. Аднак апошнія тыдні перад выбарамі рэйтынгі кандыдатаў у ключавых штатах практычна параўняліся і знаходзяцца ў межах статыстычнай хібнасці.