
niezalezna.pl – Wikimedia Commons
Вынікі выбараў на вечар 6 лістапада такія:
Дональд Трамп здабыў 292 галасы (за яго прагаласавалі 72 015 286, што складае 51%)
Камала Харыс – 224 галасы (67 203 507 – 47,5%)
11.50. CNN, а таксама Fox News падаюць, што Дональд Трамп ужо набраў 276 галасоў. Гэта азначае яго фактычную перамогу.
Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах
Палітык выйшаў да прыхільнікаў ва Флорыдзе. Дональд Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, абвясціў сябе пераможцам выбараў.
Ён назваў сябе 47-м прэзідэнтам ЗША і падзякаваў амерыканскаму народу.
Паводле яго слоў, ён атрымаў «дзівосную перамогу» на выбарах. «Амерыка дала нам беспрэцэдэнтны і магутны мандат», — сказаў Трамп.
Ён зазначыў, што рэспубліканцы атрымалі большасць у Сенаце кангрэса ЗША. Ён таксама заявіў, што партыя хутчэй за ўсё атрымае кантроль і над Палатай прадстаўнікоў.
09.20. Афіцыйна пакуль падаюцца лічбы вынікаў 266 супраць 219 на карысць Дональда Трампа. Прагназуецца, што лідар рэспубліканцаў набярэ каля 300 галасоў.
“Няхай Бог вас блаславіць, няхай Бог блаславіць Амерыку!” – так скончыў сваю прамову Дональд Трамп.
Дональд Трамп дзякуе сваім прыхільнікам і блізкім, кажа, што наперадзе 4 гады цяжкай працы, але ўсё будзе напраўдена, а мяжа ўмацаваная ад пранікнення нелегальных эмігрантаў. Шмат падзякі выказвае для Ілана Маска і захапляецца яго тэхнічнымі дасягненнямі, называючы Маска геніем. Перыядычна Трамп дае слова сваім бліжэйшым паплечнікам. Ён дзякуй выбарцам і кажа, што значна спрасціць падаткі.
08.30. У штаце Флорыда Дональд Трамп выйшаў, каб абвесціць пра сваю перамогу. Ён сказаў, што набірае 315 галасоў. Выступ 45-га і хіба ўжо 47-га прэзідэнта ЗША суправаджаецца авацыямі яго прыхільнікаў. Трамп даў слова і свайму будучаму віцэ-прэзідэнту Джэй Вэнсу. Трамп падзякаваў за падтрымку таксама Ілану Маску.

08.00. Fox News: Дональд Трамп перамагае ў Вісконсіне. Гэта азначае атрыманне 277 галасоў выбаршчыкаў і перамогу рэспубліканца!
07.50. Рэспубліканская партыя ўсё бліжэй да атрымання большасці ў Палаце прадстаўнікоў. Рэспубліканцы цяпер могуць разлічваць на 195 месцаў, а дэмакраты — на 164.
07.45. Дональд Трамп можа стаць першым за апошнія 20 гадоў прэзідэнтам-рэспубліканцам, які выйграе таксама бальшынёй агульных галасоў. Паводле апошніх звестак за Трампа прагаласавала 66,6 мільёна грамадзян, за Харыс – 61,3 мільёны.
Паводле Fox News Дональд Трамп выйграе ў ключавым штаце Пенсільванія. Гэты штат дае 19 галасоў. Перад пачаткам галасавання шмат гаварылася, што той, хто пераможа ў Пенсільваніі, стане пераможцам усіх выбараў.

07.20. Рэспубліканцы здабываюць 51 мандат у Сенаце і бяруць кантроль у верхняй палаце амерыканскага парламенту.
Пасля падліку 97 працэнтаў галасоў, Трамп апярэджвае Харыс ў Джорджыі на 2,3 % і забяспечвае перамогу, паведамляе AP. Гэта дае яму яшчэ 16 галасоў выбаршчыкаў, павялічваючы іх агульную колькасць да 246. Гэта азначае, што яму не хапае 24 галасоў выбаршчыкаў да перамогі.
«The New York Times» прагназуе шанцы на перамогу Дональда Трампа вышэй за 95%. У Пенсільваніі – штаце, які лічыўся вырашальным для канчатковага выніку выбараў – рэспубліканец мае, паводле той жа газеты, 90 працэнтаў шанцаў на перамогу.
07.00. На гэты час У Трампа 246 галасоў, у Харыс – 187.
07.00. Камала Харыс не будзе выступаць з прамовай у выбарчы вечар, заявіў намеснік кіраўніка штаба Дэмакратычнай партыі. Гэта красамоўны жэст віцэ-прэзідэнта, які сведчыць пра негатыўныя настроі сярод прадстаўнікоў цяперашняга ўладнага лагера. Харыс выступіць у сераду, удзень ці ўвечары па польскім часе.
06.55. Пасля таго, як Трамп перамог у Джорджыі і ўзяў Паўночную Караліну, цяпер яму проста трэба перамагчы ў Пенсільваніі, каб вярнуцца ў Белы дом.
06.50. На гэты час У Трампа 246 галасоў, у Харыс – 182.
Дональд Трамп перамагае ў Джорджыі – штаце, які лічыцца адным са свінг-штатаў. Гэта яшчэ адзін штат з ваганнямі пасля таго, як Паўночная Караліна была «узятая» былым прэзідэнтам.
Рэспубліканец ужо можа разлічваць на 246 галасоў выбаршчыкаў, а Камала Харыс — на 182 галасы.
06.45. Папраўка 3 і папраўка 4 праваліліся, заявіў губернатар Флорыды Рон Дэсантыс. Адначасна з прэзідэнцкімі выбарамі выбаршчыкі ў ЗША таксама галасуюць на рэферэндуме. Найбольш дыскусійнымі пытаннямі ў гэтым годзе сталі правы на аборты і легалізацыю марыхуаны. Гэтыя прапановы адназначна адхіленыя.
Гэтыя пытанні былі асабліва гарачымі ў Фларыдзе. Каб ініцыятыва была паспяховай, неабходна набраць 60 працэнтаў. галасоў, а губернатар-рэспубліканец Рон Дэсантыс з самага пачатку быў супраць грамадзянскай ініцыятывы, як і Дональд Трамп, які галасаваў у Флорыдзе.
06.40. Рэспубліканцы практычна забяспечылі сабе большасць у Сенаце пасля таго, як адабралі як мінімум два месцы ў дэмакратаў – у Агаё і Заходняй Вірджыніі. Барацьба за месца ў Палаце прадстаўнікоў дагэтуль нявырашаная.
06.35. Згодна з аналізам, праведзеным The Spectator Index, Дональд Трамп лідзіруе ў большасці штатаў, якія вагаюцца, – Арызоне, Пенсільваніі, Джорджыі, Вісконсіне і Мічыгане. Раней паведамлялася пра перамогу рэспубліканца ў Паўночнай Караліне.
06.00. На гэты час Трамп атрымлівае 230 галасоў, Харыс – 210.
03.50. На гэты час Трамп мае 188 галасоў, Харыс – 99 галасоў.
03.30. На гэты час Трамп мае 178 галасоў, Харыс – 99 галасоў.
03.20. Дональд Трамп перамагае ў наступных штатах: Паўночная Дакота (3 галасы выбаршчыкаў), Паўднёвая Дакота (3 галасы выбаршчыкаў), Ваёмінг (3 галасы выбаршчыкаў) і Тэхас (40 галасоў выбаршчыкаў). Агулам у яго 154 галасы выбаршчыкаў.
У Арканзасе 6 галасоў ідуць Трампу. Лік пакуль 105:27 на яго карысць.
02.45. Асноўная сітуацыя ў ключавых штатах:
Вірджынія:
Трамп лідзіруе з мінімальнай перавагай у +0,10%. Ён набраў 49,20% галасоў.
Вынікі прышлі з 36,66% камісій.
Джорджыя:
Трамп мае значнаю перавагу +10,70%.
Ён набраў 55,05% галасоў.
Вынікі прышлі з 48,67% камісій.
Флорыда:
Трамп лідзіруе з перавагай +12,80%.
Ён набраў 55,94% галасоў.
Вынікі з 90,19 % камісій.
Агаё:
Трамп лідзіруе з невялікім адрывам +0,20%.
Ён набраў 49,74% галасоў.
Вынікі з 39,20% камісій.
Паўночная Караліна:
Харыс мае перавагу +3,50%.
Яна набрала 51,24% галасоў.
Вынікі з 11,29% камісій.
Мічыган:
Харыс значна лідзіруе з перавагай +16,20%.
Яна набрала 57,14% галасоў.
Вынікі з 4,96% камісіі.
Пенсільванія:
Харыс мае велізарную перавагу +44,90%.
Яна набрала 72,03% галасоў.
Вынікі з 7,63% камісій.
02.30. Выбарчыя ўчасткі былі зачыненыя ва ўсіх штатах Усходняга ўзбярэжжа, у тым ліку ў ключавым штаце Пенсільванія. Галасаванне таксама завяршылася ў бальшыні акругаў іншага ключавога штата Мічыган, а таксама ў шэрагу штатаў Сярэдняга Захаду і Паўднёвага Захаду, уключаючы Тэхас.
02.25. 9 галасоў з Паўднёвай Караліны пайшлі Трампу і на гэты час ён наперадзе 99:27. Але так было і на апошніх выбарах, калі кандыдат дэмакратаў Байдэн стаў імкліва даганяць у канцоўцы падліку.
02.20. На гэты час наперадзе быў Трамп 90:27, але ўсе ключавыя і вырашальныя падлікі яшчэ невядомыя.
02.15. У штаце Агаё пасля падліку 21,64% галасоў лідзіруе Харыс – 52,27, у Трампа – 47,03. Гэта вельмі важны штат, які ў значнай ступені можа паўплываць на агульныя вынікі выбараў.
02.10. Кандыдат-рэспубліканец павялічвае перавагу. Гэтыя штаты падтрымалі Дональда Трампа:
– Флорыда – 30 галасоў выбаршчыкаў
– Алабама – 9 галасоў выбаршчыкаў
– Тэнэсі – 11 галасоў выбаршчыкаў
– Аклахома – 7 галасоў выбаршчыкаў
– Місуры – 10 галасоў выбаршчыкаў
Прамежкавая агульная сітуацыя:
Дональд Трамп – 90 галасоў выбаршчыкаў
Камала Харыс – 27 галасоў (падтрымка павялічана на 10 галасоў выбаршчыкаў з Мэрылэнда і 11 з Масачусэтса).
02.05. Штат Паўднёвая Караліна і яго 9 галасоў выбаршчыкаў за былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Штат лічыцца кансерватыўным і цягам многіх гадоў моцна падтрымлівае Рэспубліканскую партыю. Ён залічаецца да так званых «чырвоных штатаў», гэта значыць штатаў, дзе дамінуюць рэспубліканцы.
02.00. Штат Флорыда. Трамп – 54,92%, Харыс – 44,23%. Падлічана галасоў: 80,01%.
01.55. У ажным з “хісткіх” і найважнейшых для агульных вынікаў штатаў – Джорджыі – пасля падліку 14,48% галасоў наперадзе Трамп – 63,06% супраць 36,49 % у Харыс.
01.50. Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Заходняй Вірджыніі, адным з самых кансерватыўных штатаў, паведаміла агенцтва AP па першых выніках. Там жа, як і чакалася, на выбарах у Сенат перамог кандыдат ад рэспубліканцаў Джым Джасціс.
01.45. Ажно 31 000 бюлетэняў у штаце Мілуокі павінны быць пералічаны пасля таго, як каля 13 машын для падліку галасоў не былі належным чынам заблакаваны.
01.35. Дональд Трамп атрымлівае 4 галасы выбаршчыкаў ад Заходняй Вірджыніі – яны ідуць менавіта кандыдату ад Рэспубліканскай партыі.
01.15. Штат Індыяна. 11 галасоў выбаршчыкаў атрымае Дональд Трамп. Былы прэзідэнт ЗША лідзіруе на выбарах (19:3). Але асноўныя падзеі падліку яшчэ наперадзе.
Галасаванне завяршылася ў Фларыдзе, Джорджыі, Паўднёвай Караліне, Вірджыніі
і Вермонце, а таксама ў астатніх акругах штатаў Індыяна, Кентукі і частцы Нью-Гэмпшыра.
01.10. Папярэднія экзіт-полы паказваюць, што жанчыны дагэтуль складаюць 53 працэнты. выбаршчыкаў на выбарах у ЗША ў параўнанні з 52 працэнтамі на папярэдніх выбарах у 2020 годзе, – паведамляе Reuters са спасылкай на даследаванне Edison Research.
01.05. Штат Вермонт – 3 галасы выбаршчыкаў атрымае Камала Харыс.
Штат Кентукі – 8 галасоў выбаршчыкаў атрымае Дональд Трамп.
00.55. Індыяна, якая мае 11 галасоў выбаршчыкаў, цягам многіх гадоў застаецца выразна кансерватыўным штатам. Паводле першых частковых звестак, тут значную перавагу атрымаў Дональд Трамп, набраўшы 71,45% галасоў (51 086 галасоў), а яго суперніца Камала Харыс — 27,04% (19 335 галасоў). Гэтыя вынікі нядзіўныя, улічваючы, што Індыяна галасавала за кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах з 2000 года, за выняткам выбараў 2008 года, калі перамог Барак Абама.
Кентукі, які мае 8 галасоў выбаршчыкаў, таксама пацвярджае сваю вернасць Рэспубліканскай партыі. Дональд Трамп лідзіруе ў штаце з 66,17% (31 029 галасоў), а Камала Харыс набрала 32,73% (15 347 галасоў). Кентукі, як і Індыяна, на працягу многіх гадоў лічыцца моцна рэспубліканскім штатам, асабліва ў сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах, якія аказваюць вялікі ўплыў на вынікі выбараў.
00.45. «Вынікі выбараў у штаце Мілуокі будуць адкладзеныя з-за перападліку галасоў, атрыманых поштай», паведамляе “The Hill”.
00.22. Reuters публікуе частковыя вынікі па ўсходніх штатах
Штат Кентукі (8 галасоў выбаршчыкаў)
Дональд Трамп 65,1 працэнта
Камала Харыс 33,6 працэнта
Штат Індыяна (11 галасоў выбаршчыкаў)
Дональд Трамп 69,4 працэнта
Камала Харыс 29 працэнтаў
Вынікі частковыя – у гэтых штатах галасы яшчэ падлічваюцца
***
Агулам права выбіраць маюць у ЗША 244 мільёны выбарцаў. Вядома, што на гэтых выбарах датэрмінова прагаласавала ажно 75 (!) мільёнаў чалавек.
***
У так званых няпэўных штатах, дзе найцяжэй прадказаць зыход выбараў, участкі зачыняюцца ў наступны час Джорджыі — у 3 гадзіны ночы па беларускім часе (у гадзіну ночы – па польскім), у Паўночнай Караліне — у 3.30 (1.30 – польскі час), у Пенсільваніі — у 4 раніцы (2 раніцы – польскі час, у Мічыгане і Вісконсіне — у 5.00 (адпаведна 3.00), у Арызоне — у 6.00 (4.00).
***
У 10 штатах ЗША выбаршчыкі галасуюць не толькі на прэзідэнцкіх выбарах, але адначасна і на рэферэндуме аб гарантаванні права на аборты. Сваё меркаванне на гэты конт выкажуць жыхары Арызоны, Каларада, Фларыды, Мэрыленда, Місуры, Мантаны, Небраскі, Невады, Нью-Ёрка і Паўднёвай Дакоты.
***
Першыя вынікі галасавання павінны быць адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у штатах Індыяна і Кентукі а 18-й па мясцовым часе (апоўначы у Польшчы, а 2-й гадзіне ночы ў Беларусі), а яшчэ праз гадзіну зачыняцца выбарчыя ўчасткі ў першым з ключавых для вынікаў выбараў «хісткіх» штатах – Джорджыі. Праз паўгадзіны закончыцца галасаванне ў Паўночнай Караліне, а ў 2 гадзіны ночы польскага часу – у Пенсільваніі і Мічыгане. Невада стане апошнім ключавым штатам, які завяршыць галасаванне – а 4-й польскага часу.
***
Выбарчая сістэма ў ЗША незвычайная. Там дзеіць так званая сістэма выбаршчыкаў. Іх колькасць у кожным штаце прапарцыйная колькасці насельніцтва. Так у найбольш населенага штата Каліфорнія – ажно 54 выбаршчыкі, а ў штаце Ваёмінг, дзе пражывае зусім мала людзей, – усяго 3 выбаршчыкі.
Пасля агульнага галасавання выбаршчыкі прадстаўляюць агульны зроблены вынік. Калі ў нейкім штаце бальшыня прагаласавала за канкрэтнага кандыдата, усе галасы выбаршчыкаў гэтага штата ідуць яму. Прычым такое юрыдычнае правіла дзеіць ва ўсіх штатах, акрамя Мэна і Нябраскі.
Усяго ў калегіі 538 выбаршчыкаў. Каб перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах, кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў — 270 і плюс.






