BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Еўрапарламент: Латушка заклікаў памятаць пра беларусаў

Выбары ў Еўрапарламент. Іх «завуць гістарычнымі, пераломнымі і вырашальнымі», яны маюць «вялікае значэнне» для беларусаў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павал Латушка.

У звароце да грамадзян краін Еўразвязу з нагоды электаральнай кампаніі палітык адзначыў, што беларускі народ дзесяцігоддзямі змагаецца за права жыць у дэмакратычнай і незалежнай дзяржаве, за свабоду і выкананне правоў чалавека – «за тыя базавыя каштоўнасці, на якіх заснаваная Аб’яднаная Еўропа». Латушка заклікаў еўрапейцаў, вырашаючы, «ісці ці не ісці на выбары», падумаць пра тое, «якая гэта вялізная каштоўнасць – мець выбар».

Сёння да 9 вечара палякі абіраюць сваіх прадстаўнікоў ў Еўрапарламент, якія будуць мець магчымасць засядаць сярод 720 дэпутатаў. Колькасць грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, амаль 29 мільёнаў чалавек.