Якія прынцыпы выбараў

Паводле еўразвязаўскіх законаў выбары павінны адбыцца цягам 4-ох дзён, то бок ад чацвяргу 6-га да 9-га чэрвеня. У чацвер галасуюць грамадзяне Нідэрляндаў, а ў пятніцу Ірляндыі. У суботу сваіх еўрадэпутатаў абіраюць Латвія, Мальта і Славакія. Да таго чэхі галасуюць два дні, у пятніцу і суботу, а італьянцы таксама два дні, але ў суботу і нядзелю. У астатнія 20-ці краінах Еўразвязу галасаванне пройдзе ў нядзелю 9-га чэрвеня.
Галасаванне мае характар непасрэдны – узяць у ім удзел змогуць усе упаўнаважаныя грамадзяне Еўразвязу (тыя, якія на дзень галасавання мелі права голасу).
Каго абіраем на чарговы тэрмін Еўрапейскага парламента на гады 2024-2029.
Агулам, у цэлым Еўразвязе гэта будзе 720 дэпутатаў.
У 2020 годзе Вялікабрытанія пакінула Еўразвяз (BREXIT), таму колькасць дэпутатаў паменшыщылася з 751 да 705.
Аднак цяпеp будзе 720.
Якія партыі ёсць у Еўрапрламенце?
У Еўрапрламенце дэпутаты могуць належаць да розных палітычных партыяў і фракцыяў. У еўрапейскіх выбарах палякі абяруць 53 дэпутатаў з звышнацыянальных партыйных груповак (фракцый). Запісваюцца туды паводле палітычных, а не нацыянальных прынцыпаў. У мінаючым тэрміне Еўрапарламенту было 705 дэпутатаў, у тым 52 з Польшчы, якія належалі аж да 7 розных фракцый або былі неаб’яднанымі ў ніводную. Найбольш шматлюднай фракцыяй напрыканцы тэрміну была Еўрапейская Народная Партыя (EPL), якая мела 177 дэпутатаў, затым Прагрэсіўны Саюз Сацыялістаў і Дэмакратаў (S&D) з 140 дэпутатамі, а далей Reneve Europe – 102 дэпутаты, Зялёныя – 72 радных, Еўрапейскія Кансерватары і Рэфарматары (EKR) – 68 паслоў, Тоеснасць і Дэмакратыя (ID) – 59, Група Левых – 37 дэпутатаў і 50 неаб’яднаных.
Выбары ў Польшчы.
У еўрапейскіх выбарах у Польшчы абяруць 53 дэпутатаў.
У Польшчы дэпутаты балатуюцца ў 13 акругах, часам гэта адно ваяводства, скажам Шлёнскае, часам гэта 2 акругі ў адным ваяводстве. Варшава і паветы з ваколіцы – адна акруга, астатняя тэрыторыя Мазавецкага ваяводства – другая.
Затое Падляшская і Вармінска-Мазурскае ваяводствы складаюць разам адну акругу ў выбарах у Еўрапарламент. У нашай акрузе балатуецца 80 кандыдатаў, абярэм, і гэта залежыць ад яўкі у нашай акрузе на фоне іншых, або двух, або нават 4-х дэпутатаў.
Выбарчая цішыня абавязвае на 24 гадзіны перад днём галасавання, то бок з поўначы з пятніцы на суботу, а завершыцца разам з завяршэннем галасавання, у нядзелю ў 21 гадзін.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя