Выбары ў Каардынацыйную раду, паводле спікера КР Арцёма Брухана, папярэдне могуць адбыцца ў трэці тыдзень траўня.

Гэты тэрмін быў абмеркаваны на апошнім пасяджэнні Рады і прапанаваны “кіруючай кааліцыяй”, таму, як адзначыў Брухан, «хутчэй за ўсё, ён і будзе зацверджаны»:
– У адпаведнасці са статутам Каардынацыйная рада абіраецца на два гады. Мінулыя выбары ў Каардынацыйную раду адбыліся ў траўні 2024 года. І, згодна са статутам, нам ужо трэба зараз абраць дату выбараў у чацвёртае скліканне Каардынацыйнай рады. Падрыхтоўка да выбараў – гэта даволі складаны працэс, як з тэхнічнага пункту гледжання. Так і з медыйнага пункту гледжання.
Плануецца, што галасаванне пройдзе цягам сямі дзён. Як і падчас мінулых выбараў, яно будзе арганізавана праз платформу Belarus ID — сэрвіс, які раней працаваў у «Новай Беларусі», а цяпер інтэграваны ў аплікацыю «Свае».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя




