BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Каардынацыйную раду прызначаны на 25 траўня

Каардынацыйная рада сёння, 9 лютага, прызначыла дату выбараў трэцяга склікання. Яны павінны прайсці 25 траўня 2024 года. Як менавіта яны будуць арганізаваны, пакуль не вызначана.

Перад гэтым КР канчаткова вызначылася з формулай выбараў. Яны пройдуць па прапарцыйнай сістэме, гэта значыць па спісах ад суб’ектаў выбарчага працэсу, у кожнага выбаршчыка будзе па тры галасы.

Гендэрную квоту зацвердзілі наступным чынам. Яна складае 40% — у кожнай пяцёрцы кандыдатаў павінна быць не менш за дзве жанчыны. Яе можна панізіць да 20% — для арганізацый у сферы бяспекі, ветэранскіх і іншых падобных. Такі варыянт падтрыманы большасцю галасоў.

Ад спісаў самавылучэнцаў і квот для НДА было вырашана адмовіцца.