BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Каардынацыйную Раду, зноў гучыць пытанне пра бяспеку

Выбары ў Каардынацыйную Раду, зноў гучыць пытанне пра бяспеку, як і для ўдзельнікаў працэсу так і для тых, хто будзе галасаваць, нагадвае беларускі палітык.

Выбары ў прадстаўнічы орган беларускай апазіцыі за мяжой адбудуцца ў канцы траўня гэтага году. Мінулыя першыя прамыя выбары ў 2024 праходзілі ў анлайн-фармаце. Працэс забяспечвала група беларускіх праграмістаў на чале з Паўлам Ліберам. Ці галасаванне будзе бяспечным сёлета?

Пытанне ўздымае прадстаўнік Каардынацыйнай Рады Віталь Рымашэўскі:

– Зараз ідуць папярэднія размовы, што Павел Лібер, яго каманда магчыма будзе дапамагаць з платформай для галасавання. Але няма ніякай канкрэтыкі, пакуль не пастаўлена дакладнае тэхнічнае заданне. Умоўна кажучы, гэтая платформа яшчэ не распрацаваная, а яна павінна быць правераная, верыфікаваная, каб яна была надзейнай, каб не было ўцечкі дадзеных, што вельмі важна ў нашых сённяшніх умовах.

У Беларусі Каардынацыйная Рада, прадстаўнічая структура дэмакратычнай супольнасці за мяжой, прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». У дачыненні да ўдзельнікаў выбараў (як кандыдатаў, так і, у некаторых выпадках, выбаршчыкаў) распачатыя крымінальныя справы.

Беларускае Радыё Рацыя