BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам прыходзяць спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР

Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга складу.

Алена Прыходзька

Пра гэта паведаміла старшыня выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька. «Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не маюць ніякага дачынення да гэтых спасылак. Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў», – падкрэсліла Прыходзька.

Яна заклікала беларусаў у мэтах бяспекі не пераходзіць ні па якіх спасылках, якія ім дасылаюць у любых чатах, тэлеграм-каналах альбо ад імя прыватных асобаў. Старшыня выбарчай камісіі раіць карыстацца толькі афіцыйнымі спасылкамі, якія знаходзяцца на сайце Каардынацыйнай рады альбо ў афіцыйным тэлеграм-канале КР.

Беларускае Радыё Рацыя