Пра гэта паведаміла ўвечары 20 ліпеня прэс-служба палітычнай структуры. Адзначаецца, што яго падтрымала 68% дэлегатаў, якія бралі ўдзел у галасаванні. Па выніках выбараў сёлета ў траўні Краўцоў стаў дэлегатам КР трэцяга складу ад блока «Моладзевы наступ» (усяго блок атрымаў 15 месцаў). Згодна з зацверджаным у ліпені статутам КР, дэлегат, абраны кіраўніком сакратарыята, на час выканання адпаведных функцый складае свой мандат.
Сакратарыят ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне дзейнасці Каардынацыйнай рады і ўсіх яе структур. Краўцоў выконвае функцыі сакратара ад моманту з’яўлення КР у жніўні 2020 года. Да таго ён быў у камандзе прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі
Беларускае Радыё Рацыя