BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калі будзе выбранае кіраўніцтва Каардынайцыйнай рады?

Каардынацыйная рада завяршае працу над зменамі ў Статут (Рэгламент). Пра вынікі працы адмысловай працоўнай групы КР і гатовасць канчатковай версіі дакумента распавядае дэлегат КР 3-га склікання, прадстаўніца кааліцыі Паўла Латушкі і Руха «За Свабоду» Анжаліка Мельнікава:

— Мы цяпер працуем над новай рэдакцыяй статута. Было чарговае паседжанне, працавалі дзве гадзіны. Амаль ужо скончылі абмеркаванне па ўсіх пунктах, якія былі спрэчнымі. Было больш за 80 прапаноў, правак. Можа падацца, што ўсё гэта вельмі зацягнута, але мы хочам, каб КР працавала як мага больш эфектыўна, і цяпер, і ў будучыні. Таму, спадзяёмся, у бліжэйшыя дні ўжо на гэтым тыдні мы правядзём першае рабочае адкрытае агульнае паседжанне, на якім і будзе абраны кіраўнік.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Па словах Анжалікі, нават у такі падрыхтоўчы перыяд, КР вядзе працу па сувязі з выбаршчыкамі і народнымі амбасадамі, адвакатаванні ў Радзе ЕЗ і ПАРЭ візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў. Таксама была прынята Дэкларацыя КР па недапушчэнні экстрадыцыі з Сербіі Андрэя Гнёта.

Беларускае Радыё Рацыя