BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Мы не хочам схемы і паддыванавых гульняў

Больш за палова новых дэлегатаў не прыйшлі. Калі ж пачне працаваць новы склад Каардынацыйнай рады? Першае паседжанне адбылося напярэдадні і прайшло 12 чэрвеня, але з палітычным дэмаршам. Раду трэба рэфармаваць, хаця сёння – старыя чальцы прапануюць жыць па старых правілах. У гэтым і праблема.

Тут пытанне простае, палітыкі не могуць разабрацца, хто і на што мае ўплываць. Да таго ж дадаюцца працэдуры. Першае паседжанне назвалі фармальным, але штось пайшло не так. Сустракаліся і старыя, і новыя сябры Каардынацыйнай рады. І гэтае рашэнне, кажа наш суразмоўца, прымалася без кансультацыі з усімі спісамі, таму частка дэлегатаў у паседжанні брала ўдзел толькі часткова, а налічылі 53 з 80 новых сябраў. Паслухалі Ціханоўскую, а потым пайшлі – кажа беларускі палітык Павел Латушка.

– Мы прынялі ўдзел у паседжанні, мы выслухалі спадарыню прэзідэнтку. Мы гатовы былі выступіць са сваімі прамовамі. На жаль, спадар былы спікер вырашыў вельмі доўга расказваць пра мінулы рэгламент. Але бальшыня выступае за кардынальную змену гэтага рэгламенту, бо ён забяспечвае непразрыстасць прыняцця рашэнняў, забяспечвае дэмакратычных правілаў пры прыняцці рашэнняў. Рашэнні прымаюцца ў кожным парламенце бальшынёю галасоў, а тут закладзеныя розныя схемы. Пяць спісаў сказалі, што не хочуць схемы, што не хочуць паддыванавых гульняў.

Але для гэтага яшчэ трэба па-новаму сфармаваць працэдуры, каб яны адпавядалі ўсім суб’ектам палітычнага жыцця, з якіх фармуецца каардынацыйная рады трэцяга складу. Наперадзе – арганізацыйная праца, а ўжо потым палітычная.

Тэме паседжання Каардынацыйнай рады 2-га і 3-га складаў прысвечана перадача «Месца для прэсы».

Цалкам перадачу слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя