BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Следчы камітэт зацікавіўся кандыдатам у Каардынацыйную раду Андрэем Зуевым

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да актывіста пазбаўленай рэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Андрэя Зуева. Як паведамляецца ў тэлеграм-канале «Спецыяльная вытворчасць. Афіцыйна», 45-гадовага актывіста абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), (масавыя беспарадкі), (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) ды (абраза прадстаўніка ўлады). Зуева запрасілі з’явіцца ў Полацкі міжраённы аддзел СК. Ён неаднаразова адбываў палітычна матываваныя адміністрацыйныя арышты, эмігрыраваў з Беларусі.

Зуеў паведамляў журналістам, што выбіраўся з Беларусі ў Расею ў багажніку машыны, а далей ішоў пешшу ва Украіну. Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Зуеў зʼяўляецца кандыдатам у склад Каардынацыйнай рады па спісе «Салідарнасць».

Выбары ў КС пройдуць з 25 па 27 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя