BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апублікаваная справаздача міжнародных назіральнікаў пра выбары ў КР

Сёлета за выбарамі ў новы склад Каардынацыйнай рады назірала незалежная міжнародная камісія. Узначаліў назіральнікаў кіраўнік парламенцкай групы па сітуацыі ў Беларусі ў Парламенце Францыі Фрэдэрык Пэці. Агульная выснова камісіі – «выбары адбыліся і ёсць дэмакратычным подзвігам беларускай дыяспары». Высновы дакумента агучвае экс-старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:

— Выбары гэтыя адбыліся. Сапраўдна. З вытрымкай усіх дэмакратычных галоўных стандартаў, наколькі гэта было мажліва ў нашых умовах. І міжнародныя назіральнікі гэта прызналі і адзначылі. Хібы асноўныя: калі ішло падрыхтаванне да выбараў, доўга не было згоды між Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным пераходным кабінетам — гэта паўплывала на тое, што гэтыя выбары адбыліся не так добра і якасна падрыхтаванымі, як яны маглі быць падрыхтаваныя, калі б усё ішло адпаведным чынам і па нармальных тэрмінах.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Адпаведна міжнародная камісія наўзіральнікаў рэкамендуе удакладніць і фармалізаваць узаемаадносіны паміж КР і Офісам Ціханоўскай. Адпаведна вынікі камісіі будуць накіраваны для будучага Нацыянальнага Сходу Французскай Рэспублікі, каб стварыць даследчую групу па незалежнай Беларусі і арганізаваць дэбаты вакол справаздачы.

Азнаёміцца з рэкамендацыямі, высновамі і складам міжнароднай камісіі па назіранні на беларускай мове (неафіцыйны пераклад) можна па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя