BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рымашэўскі анансаваў вялікі мітынг у Варшаве

Зборы подпісаў пад петыцыямі ды адмысловыя акцыі. Як кандыдаты ў Каардынацыйную раду закранаюць пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой. Прадстаўнікі спісу №4 «Наша справа» ініцыююць акцыю ў польскай сталіцы.

Яе анансаваў палітык Віталь Рымашэўскі з гэтай палітычнай фармацыі.

— Мы таксама анансуем: 23 траўня будзе вялікі мітынг-пікет перад польскім сеймам. Дадатковая інфармацыя будзе на нашых сацыяльных сетках — падпісвайцеся, сачыце. Ужо сёння заклікаем усіх ахвочых заклікаем далучыцца як валантэры, і як удзельнікі нашай кампаніі. Пасля таго, як нашая справа пойдзе ў склад Каардынацыйнай рады, то гэтая дзейнасць будзе працягнутая. Спадзяёмся, разам з вашай дапамогай.

Аб’яднанне «Наша Справа» таксама запусціла петыцыю. Удзельнікі гэтай фармацыі выступаюць за магчымасці для беларусаў свабодна вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Польшчы і краінах ЕЗ, спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя