BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Сейм Літвы – беларускі погляд

Выбары ў Сейм прайшлі ў Літве. Яўка склала звыш 50% насельніцта. Лідуюць сацыял-дэмакраты.

Фота: Skirmanto Lisausko / BNS

Сваімі ўражаннямі ад выбарчай кампаніі падзяліўся беларускі грамадскі дзяяч, палітык Алесь Талстыка, які жыве ў Літве:

– Кожная кааліцыя альбо кожная партыя, яны стаялі на сваім. Напрыклад, калі мы будзем казаць пра пераможцаў – апазіцыйную сацыял-дэмакратычную партыю Літвы, яны па-сапраўднаму, і мне гэта нават вельмі падабалася, і ў размове з літоўцамі я таксама задаваў пытанне: чаму вы не цікавіцеся ўнутранай палітыкай у сваёй краіне, чаму вас не цікавяць вашыя заробкі, чаму вы плаціце больш, чым усе жыхары Еўропы падаткаў у сваёй краіне, – і яны вось пра гэта казалі.  

Усяго сёлета ў літоўскі Сейм балатаваліся 1740 палітыкаў.  Спісы кандыдатаў вылучылі 14 партый і адна кааліцыя. Удзел у выбарах маглі прыняць 2,4 млн выбаршчыкаў.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя