50 на 50 – такія шанцы кожнага з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ў ЗША зараз. Кожны мае сваю мэтавую групу, штодня абнаўляюцца апытанні, у якіх лідуе то Камала Харыс, то Дональд Трамп.

Сваім успрыняццем электаральнай гонкі падзяліўся беларус Максім Перапечка, які жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі:
– Я больш прапаведую каштоўнасці рэспубліканскай партыі, і таму я бачу гэтую партыю лепшым выбарам для ўсіх у любым выпадку. І для ЗША, і для свету, уключаючы Беларусь. Чаму? Таму што нават гэты эксцэнтрычны Дональд Трамп робіць больш спраў, чым слоў. А ў дэмакратаў я бачу прыгожыя словы “вось мы вас падтрымліваем, мы суперажываем і выказваем глыбокую занепакоенасць”. Але калі гэта тычыцца спраў, то яны ніяк не рухаюцца.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 5 лістапада бягучага года, то бок яны пройдуць ужо літаральна праз тры месяцы. Дзеючы прэзідэнт Джо Байдэн зняў сваю кандыдатуру з выбарчай кампаніі. Папярэдне на прэзідэнцкі пост прэтэндуюць 45-ты прэзідэнт ЗША, мільярдэр Дональд Трамп і 49-ты віцэ-прэзідэнт ЗША, юрыст Камала Харыс.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Калаж edition.cnn.com






