BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдадзены першыя шэсць ордараў на міжнародны вышук памагатых рэжыму Лукашэнкі

Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, падводзячы вынікі парцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, паведаміў, што ў тым ліку дзякуючы працы яго каманды выдадзены першыя 6 ордараў на міжнародны вышук памагатых рэжыму Лукашэнкі, уведзены санкцыі ў адносінах да больш як 340 асоб і дзясяткаў арганізацый рэжыму, а Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі-спонсарамі тэрарызму. 

Прадстаўніцтва падрыхтавала 2 камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, матэрыялы для Генпракуратуры Украіны, якія пацвярджаюць дачыненне Лукашэнкі да ваенных злачынстваў.

Таксама прадстаўніцтва вяло падрыхтоўку кадраў у межах кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі», якую каардынуе намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч. Зладжаны 2 адукацыйныя праграмы і 4 адукацыйныя візіты. Агулам да ініцыятывы далучыліся больш за 600 чалавек (каля 30% – з Беларусі).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: reform.by