Рэгламент адносна так званай буфернай зоны будзе падпісаны ў сераду і ўступіць у сілу ў чацвер 13 чэрвеня. Зона будзе ахопліваць адлегласць больш за 60 км – прыблізна на 45 км. яе глыбіня складзе каля 200 метраў. Пра гэта паведаміў віцэ-шэф MSWiA Чэслаў Мрочэк.
****
Кіраўніцтва Падляшскага ваяводства прымала ў сябе высокае паседжанне Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Пасля паседжання Туск выступіў з заявай аб прыняцці пастановы пра стварэнне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю.
Кажа Дональд Туск:
– Прынялі мы пастанову пра стварэнне буфернай зоны ўздоўж граніцы з Беларуссю, пра якую гучна дыскутавалі апошнімі днямі. Мы кансультаваліся з зацікаўленымі бакамі. Мэтай было, каб ускладніць мігрантам нелегальна пераадольваць мяжу, а таксама каб палепшыць умовы службы памежнікам і паліцыі.
Па словах Туска, «зона не будзе такой глыбокай – размова ідзе аб 10 км у даўжыню, 200 м у глыбіню». Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што ў сувязі з гібрыднай вайной, якую вядуць Расея і Беларусь, урад плануе аказаць дапамогу жыхарам прыгранічча.

***
Сітуацыя на граніцы і пытанні бяспекі Польшчы – былі галоўнымі падчас выязнога пасяджэння ўраду, якое прайшло ў Беластоку. Па выніках пасяджэння прэм“ер-міністр Дональд Туск даў прэсавую канферэнцыю. На пасяджэнні быў прыняты дакумент пра стварэнне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю – адзначыў палітык:
Туск заявіў, што буферная зона будзе складаць 200 метраў, хоць у некаторых месцах дасягне двух кіламетраў. Задача дзяржавы – ахова і абарона граніцы ўсімі даступнымі метадамі, дадаў прэм’ер Дональд Туск.
***
Ваяводскі Ужонд прымае ў сябе высокае паседжанне Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Асноўныя пытанні: бяспека Падляшша на польска-беларускай мяжы, а таксама пытанні размеркавання бюджэта ў сувязі з бягучай сітуацыяй.




Беларускае Радыё Рацыя