BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Выйграе выбары Харыс ці Трамп – такі фактар мала паўплывае на Беларусь”

Выйграе выбары Камала Харыс ці Дональд Трамп – такі фактар мала будзе ўплываць на сітуацыю ў Беларусі пасля лістапада бягучага года. Хутчэй такі выбар зменіць палітыку ўнутры саміх Злучаных Штатаў Амерыкі.. У гэтым перакананы прадстаўнік беларускай дыяспары, які жыве ў ЗША ды сочыць за палітычнымі падзеямі, Юры Эпштэйн.

Джо Байдан, як я раней меркаваў, сышоў, гэта з-за яго ўзросту, ён вельмі стары, гэта ўсе ведаюць, нават ён сам прызнае, і пад ціскам яго партыі. Гэта можна патлумачыць двума фактарамі – першы чыннік гэта донары, ахвяраванняў стала ўсё менш і менш, і некаторыя з яго мільярдэраў-донараў сказалі, што калі не будзе іншы кандыдат, то мы больш данаты вам пералічваць не будзем. А другі чыннік – гэта полы, нават у дзень сыходу быў адзін пол у ключавым штаце Мічыган. Там раней 50х50 хто выйграе штат і было паказана, што Джо Байдэн адстае на 7% ад Трампа і шанцаў увогуле няма выйграць ні Мічыган, ні, напэўна, у Пенсільваніі і Вісконсіне. А гэты ды іншыя два – ключавыя штаты. Пад ціскам ён проста прыняў рашэнне выйсці з прэзідэнцкай гонкі.

РР: А што зараз кажуць пра Камалу Харыс?

Юры Эпштэйн: Гэта яго віцэ-прэзідэнт, раней яна была адной з двух сенатараў штата Каліфорнія, а да гэтага яна была пракуроркай у штаце Каліфорнія. Рэйтынг у яе не значна вышэйшы за Байдэна, няма ў яе нейкіх там выдатных спраў ці прац, што яна рабіла. Вынікаў у яе няма, але ў цэлым багажу ў яе таксама няма і кампрамату на яе. Яна ў большай ступені ў цені была ўсе гэтыя чатыры гады, а да гэтага ў Сенаце і пракурорам працавала. Час пакажа, яна зараз у пошуку кандыдата на ролю віцэ-прэзідэнта, калі яе абяруць, яна стане першай прэзідэнткай чарнаскурай і азіяцкага паходжання. Маці ў яе індуска, а бацька чарнаскуры.

РР: Як зараз ацэньваюцца шанцы і Камалы Харыс, і Трампа. Хто з іх зараз набірае большыя абароты?

Юры Эпштэйн: Яшчэ зарана казаць. Тыя экзітполы і полы ў цэлым, бо экзітполы толькі ў дзень выбараў будуць вядомыя, але ўсе полы, якія папярэдне зараз праводзяцца тэарэтычна, калі б была Камала Харыс, цяпер ужо вядома, што яна і будзе, адстае ад Трампа ў цэлым на 5% па краіне, але ў ключавых штатах рэйтынг можа быць крыху большы ў яе.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: з Фэйсбуку Юрыя Эпштэйна