Выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў. Гэтую інфармацыю праваабаронцам пацвердзілі сваякі палітвязня.

Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 годf Кастусёва прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прызначылі яму 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камэру.
Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра чацвярых палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі. Сярод іх — дзве жанчыны і два мужчыны.
Нядаўна стала вядома, што і рэдактар тэлеграм-канала «Мая Краіна Беларусь» Ірына Счасная выйшла на волю і ўжо пакінула Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя






