BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынікі еўрапарламенцкіх выбараў у Польшчы

Выбары ў Еўрапарламент у Паўночна-усходняй Польшчы абраныя толькі 2 дэпутат.

У акрузе нумар 3, якая ахопліваала Падляшскае і Вармінска-Мазурскае ваяводствы вынікі наступныя:
Грамадзянская Кааліцыя – 37.36%, Права і Справядлівасць – 36.75%, Канфедэрацыя – 12.71%, Трэцяя Дарога – 7.87% і Левыя – 3.6%.

Аднак у самым Падляшскім ваяводстве перамагла партыя Права і Справядлівасць – 42.09%. Затым Грамадзянская Кааліцыя – 29.35%, Канфедэрацыя – 14.59%, Трэцяя Дарога – 9.57% і Левыя – 2.88%.

У сваю чаргу ў Вармінска-Мазурскаім ваяводстве перамагла Грамадзянская Кааліцыя – 44,86%, Права і Справядлівасць – 31,75, Канфедэрацыя – 10,95%, Трэцяя Дарога – 6,28%, Левыя – 4,28%.

Аднак пры падзеле дэпутацкіх месцаў лічыцца 3-я акруга як адна акруга.
У 3-ай выбарчай акрузе дэпутамі сталі Мацей Вонсік з ПіС і Яцак Протас з Грамадзянскай Кааліцыі. З увагі на ніжэйшую яўку ў 3-ай акрузе, чым у іншых, будзе з гэтай акругі толькі 2 еўрадэпутаты.

Выбарчыя камітэты Полэксіт і Беспартыйныя самаўрадаўцы не набралі ў маштабе ваяводстваў, выбарчай акругі і краіны больш 3% галасоў і іх не ўлічываюць пры падзеле дэпутацкіх месцаў.

Па цэлай краіне абрана 53 дэпутаты.
Грамадзянская Платформа – 21, Права і Справядлівасць – 20, Канфедэрацыя – 6, і па 3 Трэцяя Дарога і Левыя.
Агульная яўка для Польшчы склала 40,65%.

***

Нацыянальная выбарчая камісія Польшчы атрымала дадзеныя з усіх выбарчых участкаў. Вынікі выбараў былі апублікаваныя пасля 7 гадзін раніцы. Палітычную гонку ў Еўрапарламент выйграла Грамадзянская кааліцыя з вынікам 37,06%, другое месца заняла Права і справядлівасць – 36,16%, на трэцім месцы Канфедэрацыя – 12,08%.

Пра гэта паведамляе wydarzenia.interia.pl

Трэці шлях заняў чацвёртае месца. Кааліцыя Польшчы 2050 Шымона Галоўні і ПСЛ атрымалі 6,91% падтрымкі выбаршчыкаў. Левыя занялі пятае месца з 6,3%. Перадапошняе месца заняла Беспартыйныя актывісты мясцовага самакіравання – 0,93%. Сярод агульнанацыянальных камісій Polexit зафіксаваў найменшы вынік — 0,25%.

Вармінска-Мазурская і Падляшская акруга: Грамадзянская кааліцыя – 37,36%. Права і справядлівасць – 36,75%, Канфедэрацыя – 12,71%, Трэці шлях – 7,87%, Лявіца – 3,6%.

На Падляшшы перамагла партыя Права і справядлівасць – 42,09%, Грамадзянская кааліцыя – 29,35%, Канфедэрацыя – 14,59%, Трэці шлях – 9,57%, Лявіца – 2,88%, Беспартыйныя актывісты мясцовага самакіравання – 0,86%, Polexit – 0,25%.

* * *

Выбаршчыкі ў Польшчы абралі 53 еўрадэпутаты. Вынікі экзітполу паказваюць, што Грамадзянская кааліцыя перамагла на выбарах набраўшы 38,2% галасоў, апярэдзіўшы ПіС – 33,9%.

Канфедэрацыя выйшла ў тройку з падтрымкай 11,9%.

Згодна з гэтымі вынікамі, Грамадзянская кааліцыя атрымала 21 месца, ПіС — 19 месцаў,

Канфедэрацыя — 6, Трэці шлях — 4 і Левыя — 3.

Паводле даследавання Ipsos, месцы ў Еўрапарламенце атрымалі сярод іншых: Барыс Будка, Богдан Здраеўскі, Барташ Арлуковіч, Барталамей Сянкевіч, Эва Копач, Яцэк Протас, Анджэй Галіцкі ад Грамадзянскай кааліцыі.

Беата Шыдла, Марыюш Каміньскі, Марлена Малонг, Мацей Вонсік і Пётр Мюлер ад Права і справядлівасці.

Не атрымалі месца ў Еўрапарламенце Яцэк Курскі, Рышард Чарнецкі, Роберт Тэлюс, Ганна Гранкевіч-Вальц ды Войцех Каларскі. Не будзе еўрадэпутатам і былы кіраўнік МЗС Вітольд Вашчыкоўскі. Не атрымаў мандата і Караль Карскі.

* * *

Сталі вядомыя папярэднія вынікі галасавання ў Польшчы на выбарах у Еўрапарламент. Паводле экзіт-полаў і IPSOS, яны выглядаюць так:

Грамадзянская кааліцыя (Koalicja Obywatelska) – 38,2 працэнта галасоў

Права і Справядлівасць (Prawo i Sprawiedliwość) – 33,9 %

Канфедэрацыя (Konfederacja) – 11,9 %

Трэці шлях (Trzecia Droga) – 8,2 %

Лявіца (Lewica) – 6,6 %

Іншыя выбарчыя камітэты не перакрочылі патрэбнага вызначанага парогу, які складае 5%.