BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: спіс Латушкі перамог

Гэта не exit poll, а папярэднія вынікі, якія пасля ўдакладнення могуць толькі нязначна змяніцца. Адразу пасля завяршэння он-лайн галасавання, напярэдадні 27 траўня а 23.59 – на адмысловым спец-эфіры камісія, што займалася правядзеннем выбараў у Каардынацыйную раду – абвясціла папярэднія вынікі. На канферэнцыі выступілі, між іншым старшыня камісіі Алена Прыходзька і распрацоўшчык платформы для галасавання Павел Лібер.

І такім чынам за першы спіс «Салідарнасць» прагаласавалі 104 асобы, а гэта трошкі больш за 1,5 працэнта, яны не прайшлі трохпрацэнтны бар’ер і не патрапілі ў каардынацыйную раду. Як далей расклаліся галасы на адмысловым эфіры агучыла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька:

Фаварытамі выбарчай гонкі паводле папярэдніх вынікаў з“яўляюцца – «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду», а гэта – 35,1%. Не атрымліваюць мандатаў у каардынацыйнай радзе трэцяга склікання – спісы «Голас дыяспар Адзінства па-над межамі», «Салідарнасць», «Краіна для жыцця».

Усяго прагаласавала 6 723 чалавекі.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.