BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

PKW падала вынікі прэзідэнцкіх выбараў пасля падліку 99% галасоў. Ужо палічаны ўсе галасы за мяжой, на караблях і платформах, а таксама ў 10 ваяводствах. Паводле папярэдніх звестак late poll у першым туры перамог Рафал Тшаскоўскі, які набраў 31,2 % галасоў. Другое месца заняў Караль Наўроцкі29,7 %.

Другі тур выбараў пройдзе 1 чэрвеня.

Паводле афіцыйных даных PKW Рафал Тшаскоўскі выйграў сярод іншага ў Торуню, Аполю, Тарнабжэгу, Еленей Гуры, Чэнстахове, Жэшуве, Забжу і Кракаве. Караль Наўроцкі перамог між іншым у Замосцю, Радаме, Сувалках, Бельхатаве, Бялай Падляскай і Ястшэмбю-Здрую.

***

Кандыдат Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі перамагае ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў з вынікам 30,8 працэнтаў – гэта вынікае з вынікаў экзіт-полу Ipsos, які праведзены па дамове з тэлебачаннем Polsat, TVP i TVN.

Другое месца паводле гэтых папярэдніх звестак займае кандыдат, якога падтрымлівае “Права і справядлівасць” – Караль Наўроцкі – за яго прагаласавалі 29,1%. Аднак розніца паміж гэтымі двума кандыдатамі ў межах статыстычнай пагрэшнасці.

Трэці вынік паводле экзіт-полу паказаў кандыдат ад Канфедэрацыі Славамір Менцэн – у яго вынік 15,4%.

Чацвёртая пазіцыя у кандыдата Канфедэрацыі Кароны Польскай Гжэгажа Браўна – яго падтрымалі 6,2%.

Пяты вынік паказвае пакуль паводле экзіт-пола кандыдат ад “Разам” – Адрыян Зандберг – 5,2%.

Шыман Галоўня на шостым месцы – 4,8%.

Далей размясціліся:

Кандыдатка лявіцы і віцэ-маршалак Сенату Магдалена Бейят – 4,1%

Ёанна Сенышын – 1,3%

Кшыштаф Станоўскі – 1,3%

Марэк Якубяк – 0,8%

Артур Барташэвіч – 0,5%

Мацей Мацяк – 0,4%

Марэк Вох – 0,1%

Паводле экзіт-полу яўка на выбарах склала 66,8%.

Беларускае Радыё Рацыя