BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынікі працы беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Атрымалі дадатковую пляцоўку для размовы пра дэмакратычную Беларусь – палітыкі падводзяць вынікі працы беларускай дэлегацыі на палях Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая завяршыла сваю працу ў Вене.

Юрый Губарэвіч

Праводзім міжнародную працу актыўна і там, дзе толькі гэта магчыма, кажа удзельнік беларускай дэлегацыі ў Вене, прадстаўнік Каардынацыйнай рады – Юрый Губарэвіч.

-Нават тое, што афіцыйная дэлегацыя да гэтага часу мае доступ на пляцоўкі АБСЕ і дэпутаты “Палаткі прадстаўнікоў” прысутнічаюць, не адмаўляе таго факту парушэння правоў чалавека ў нашай краіне, саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта пытанні павесткі дня. Мелі магчымасць правесці сайд-івэнт, а таксама мець камунікацыю з прадстаўнікамі з розных краін у важных для Беларусі тэмах.

Пытанні палітвязняў, санкцыяў і ўмацавання інфраструктуры дэмакратычных сілаў гучалі ў Вене. Пра рэпрэсіі ў Беларусі была асобная гаворка. Міжнародная супольнасць павінна больш разумець пра Беларусь, дзе зараз кіруе Аляксандр Лукашэнка, расказала расказала ўдзельніца беларускай дэлегацыя, прадстаўніца Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева.

-Мяняюцца тэндэнцыі гэтых рэпрэсій у Беларусі. Па-першае, яны становяцца скрытымі, то бок, рэжым спрабуе паказаць, што ідзе нармалізацыя і не публікуе інфармацыі, праводзіць закрытыя суды, імкнучыся паказаць, што нібыта рэпрэсіі спыняюцца.

Як вынік, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі цяпер афіцыйна ўдзельнічаюць у сесіях Парламенцкай асамблеі АБСЕ, таксама – створана група «За дэмакратычную Беларусь», якая дапаможа захоўваць беларускае пытанне ў асамблеі.

Беларускае Радыё Рацыя