BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынікі выбараў у Чэхіі: падтрымка беларусаў захаваецца?

У Чэхіі завяршыліся выбары ў ніжнюю палату парламента, перамогу здабыла правапапулісцкая партыя ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян») былога прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша, якая набрала каля 34,5% галасоў.

Андрэй Бабіш. Фота: EPA – ELTA

Бабіш заявіў, што будзе імкнуцца да стварэння аднапартыйнага ўрада. Ён таксама адзначыў, што пастаўкі зброі для Украіны павінна каардынаваць НАТА, а сама Украіна пакуль не гатовая да ўступлення ў Еўразвяз. Такія выказванні выклікалі асцярогі наконт магчымай змены знешнепалітычнага курсу Прагі — у тым ліку і ў кантэксце падтрымкі Беларусі.

Сітуацыю каментуе сябра Каардынацыйнай рады Рыта Гаціх з Прагі:

-Для беларусаў зараз расклад у Чэхіі і так не вельмі добры, бо ўсе ведаюць, што Чэхія не выдае беларусам візы. Але ў час свайго прэм’ерства спадар Бабіш падтрымліваў беларусаў.  Альбо ўсё застанецца так, як было, альбо ён зможа нейкім чынам паспрыяць. Ёсць парламенцкая група па падтрымцы Беларусі, таму я думаю, што тут павінна быць усё ў парадку.

Яўка на выбарах у Чэхіі склала 69% — гэта найвышэйшы паказчык за апошнія два дзесяцігоддзі. У парламент таксама прайшлі STAN («Мэры і незалежныя»), Пірацкая партыя, ультраправая SPD («Свабода і прамая дэмакратыя») і новая сіла — «Аўтамабілісты».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя