Апошні тыдзень у беларускіх незалежных медыях абмяркоўваецца інфармацыя пра тое, што беларускія палітычныя партыі не будуць прымаць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, беларускі «протапарламент».

Гэтую навіну каментуе сябра Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк:
-Палітычныя партыі зараз вырашаюць гэтае пытанне, вызначаюцца – ўдзельнічаць ці не. Канешне, ёсць значныя рызыкі для сябраў партыі ў выпадку ўдзелу, бо Каардынацыйная Рада прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Але тым не менш, гэтае пытанне вырашаецца. Размова ідзе, канешне, пра палітычныя партыі, якія даўно дзейнічаюць.
Раман Кісляк таксама ўпэўнены, што ў бліжэйшы час будзе адбывацца змена беларускага палітычнага спектра :
-З’яўляюцца новыя палітычныя структуры. Я думаю, што мы зараз будзем назіраць пэўнага роду перафарматаванне палітычнага поля, бо бачна, што з’яўляюцца новыя палітычныя актары, якія будуць удзельнічаць ў выбарах у КР і ўвогуле ў палітычным жыцці.
Праваабаронца Раман Кісляк прадстаўляе ў Каардынацыйнай Радзе беларусаў, што жывуць у Аджарыі, аўтаномнай рэспублікі ў складзе Грузіі, і з’яўляецца намеснікам старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».
Беларускае Радыё Рацыя