Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка паведаміў пра зварот літоўскага паэта і савецкага дысідэнта Томаса Венцловы да Папы Льва XIV з просьбай умяшацца і патрабаваць вызвалення Алеся Бяляцкага.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, католік і праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае 10 гадоў зняволення ў жорсткіх умовах, без медыцынскай дапамогі. Судаленка падкрэсліў, што менавіта маральны аўтарытэт Ватыкана можа выратаваць жыццё Бяляцкага — адзінага сёння зняволенага Нобелеўскага лаўрэата. Ён таксама нагадаў, што падтрымку Алесю раней выказваў Папа Бенедыкт XVI.






