BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вывад расейскіх войск з Украіны будзе перамогай для Расеі”

7 кастрычніка ў WITRYNЕ DOMY WSCHODNIEGO адбылася вузкая сустрэча расейскага палітыка Іллі Яшына з польскімі журналістамі і польскімі экспертамі, арганізаваная кіраўніком DOMY WSCHODNIEGO Пётрам Стшайкоўскім. Паводле Пётра,  для таго, каб больш зразумець расейскі настрой і расейскую абстаноўку знутры. 

Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны ў форме пытанняў і адказаў. Пытанні былі рознымі і, вядома, пра магчымы распад Расеі і вайну ва Украіне. 

Адказвае Ілля Яшын:

– Гэта не Айчынная вайна, гэта не народная вайна. Гэта вайна Пуціна і яго найміцкай арміі, ён уцягвае людзей з дапамогай грошай і з дапамогай псіхалагічных маніпуляцый. Вывад расейскіх войск з Украіны будзе перамогай для Расеі. Што тычыцца распаду Расеі, то распад Расеі створыць вялікія рызыкі для ўсёй сістэмы міжнароднай бяспекі. Тое што Расеі сапраўды патрэбна – гэта нармальны дэмакратычны рэжым і здаровая, правільная, цывілізаваная федэралізацыя.

Паводле Іллі Яшына, паездкі па Польшчы і іншых краінах Захаду ён працягне з мэтай сустрэч з расейскімі дыяспарамі і не толькі, каб людзям растлумачыць пазіцыю расейскіх дэмсіл. Аўдыторыя яго сустрэч звычайна 400-500 чалавек.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя