BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызначаны склад групы экспертаў СПЧ ААН па правах чалавека ў Беларусі

У склад Групы незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ўвайшлі Сьюзан Базілі (Канада), Карын Маскаленка (Расейская Федэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча), паведамляе прэс-служба Савета ААН па правах чалавека.

Фота: 24tv.ua

Выконваць функцыі старшыні групы будзе Маскаленка. Усе трое сяброў групы раней выступалі экспертамі Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека па вывучэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, іх мандат завяршыўся ў красавіку 2024 года.

Група па правах чалавека ў Беларусі была заснаваная рэзалюцыяй Рады па правах чалавека ў красавіку гэтага года. Яна засноўваецца на год з магчымасцю падаўжэння. Эксперты прызначацца старшынёй СПЧ.

Група вусна прадставіць інфармацыю аб сваёй працы падчас інтэрактыўнага дыялогу на 57-й сесіі СПЧ, якая пройдзе з 9 верасня па 9 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя