Падчас візіту ў Вашынгтон міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі «асабіста вёў перамовы» пра вызваленне беларускага палітвязня, журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута. Пра гэта паведамляе выданне wiadomosci.wp.pl.

«Калі б усё залежала ад мяне, Анджэй Пачобут, вядома, быў бы на волі», — заявіў міністр. Аднак, падкрэсліў, што палітвязень «знаходзіцца ва ўладзе аўтарытарнага рэжыму». Сікорскі не стаў удакладняць, з кім менавіта абмяркоўваў гэтую тэму, а таксама прыводзіць іншыя падрабязнасці. «Давайце дазволім перамоўцам дзейнічаць абачліва», – сказаў кіраўнік польскага МЗС.






