BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленне Пачобута – адно з патрабаванняў Варшавы да Менска

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што не выключае ніякіх варыянтаў разгортвання падзей, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб спыненні пропуску грузаў, а не людзей.

Анджэй Пачобут

– Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расейскімі візамі. Ёсць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300-400 чалавек штодня. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя. У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў, — сказаў Сікорскі.

Беларускае Радыё Рацыя