Вызваленне беларускіх палітвязняў залежыць ад пашырэння перамоўнага працэсу з рэжымам. Такое меркаванне выказаў палітычны аналітык, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» Каардынацыйнай Рады 3-га склікання Андрэй Ягораў.

Ён патлумачыў:
-Канешне, фінальным этапам перамоў з рэжымам мусіць быць дыялог беларусаў з беларусамі пра ўз’яднанне краіны, пра вырашэнне таго палітычныга крызісу, які быў запачаткаваны ў 2020 годзе. Зараз цяжка казаць пра наяўнасць гэтага палітычнага крызісу, але мы маем расколатае грамадства ў Беларусі. І мы дзеля выратавання незалежнасці і будучыні краіны мусім быць уз’яднанымі і мець магчымасць кантраляваць свой лёс, як беларуская нацыя.
Па меркаванні Андрэя Ягорава, цяпер рэжым шукае магчымасці адкрыцця дыялогу з Захадам і спрабуе паменшыць залежнасць ад Расеі, каб апошняя «не зліквідавала Беларусь, а разам з ёй і рэжым».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






