Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) з 1 ліпеня афіцыйна спыняе адміністраванне праграм замежнай дапамогі. Частка гэтых праграм пяройдзе пад кіраванне Дзяржаўнага дэпартамента. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа на платформе Substack.

Фота: AFP
З гэтага часу праграмы замежнай дапамогі, якія адпавядаюць палітыцы адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа і прасоўваюць інтарэсы ЗША, будзе адміністраваць Дзяржаўны дэпартамент. Па словах Рубіа, гэта дазволіць рэалізаваць іх з «большай падсправаздачнасцю, стратэгіяй і эфектыўнасцю».
«Мы будзем аддаваць прыярытэт гандлю над дапамогай, магчымасцям над залежнасцю і інвестыцыям над дапамогай», — заявіў Марка Рубіа.






