У сектары Газа застаюцца целы 28 загінулых ізраільскіх грамадзян. А з палону ХАМАС было вызвалена 20 жывых ізраільскіх закладнікаў.

Абмен трэці па ліку, пачынаючы з 07 кастрычніка 2023 года, калі тэрарысты захапілі ў палон 251 чалавека, – сваімі ўражаннямі ад сітуацыі падзялілася грамадзянка Беларусі і Ізраіля Одая Валховіч:
-З самай раніцы ўсе з нецярпеннем чакалі вызвалення закладнікаў. Вызвалілі іх у два этапы: спачатку 7, а пасля 13. Людзі худыя, два гады проста знаходзіліся ў тунэлях. Усе сёння проста плачуць ад радасці, уся краіна. Крамы, кавярні частуюць нават бясплатна. Усе радуюцца вяртанню.
ХАМАС вызваліў і перадаў Ізраілю ўсіх закладнікаў, якія заставаліся жывымі, 13 кастрычніка. Дамоўленасць аб вызваленні была дасягнута ў рамках плана ўрэгулявання канфлікту, які прапанаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






