BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З візітам ва Украіну прыбыла міністр замежных спраў Нямеччыны

Міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок прыехала ва Украіну. Гэта ўжо пяты яе візіт з пачатку поўнамаштабнай вайны.

“Наша падтрымка грунтуецца на глыбокай веры ў тое, што Украіна пераможа ў гэтай вайне”, — сказала яна. У МЗС падкрэслілі, што цяпер важна не спыняць судовую рэформу, барацьбу з карупцыяй, не абмяжоўваць свабоду СМІ.

“Мэта візіту міністра замежных спраў — запэўніць украінскіх суразмоўцаў, нават з улікам абвастрэння сітуацыі ў зонах ваенных дзеянняў, што Нямеччына і Еўропа будуць і надалей цвёрда стаяць на баку Украіны і не адмовяцца ад сваёй  падтрымкі”, – паведамляе нямецкае знешнепалітычнае ведамства.