За 2024 год Беларусь правяла больш за 700 мерапрыемстваў ваеннай супрацы, каля паловы – з Расеяй. Пра гэта напісаў у сацыяльнай сетцы Х памочнік беларускага міністра абароны Валерый Равенка.

Мінабароны РБ неаднаразова рапартавала аб праходжанні беларускімі вайскоўцамі навучання на расейскай тэрыторыі. Равенка сцвярджае, што за год “значна актывізаваліся“ адносіны таксама з Кітаем, Казахстанам, Узбекістанам, Іранам, В’етнамам, Кубай, краінамі Афрыкі.
Годам раней Равенка паведамляў, што ў 2023-м “па лініі абароны“ адбылося 623 мерапрыемствы; Мінск актывізаваў супрацоўніцтва з “В’етнамам, Індыяй, Іранам, Кітаем, Кубай, а таксама 18 дзяржавамі “далёкай дугі“. Пра гэта піша «Позірк».
Пры гэтым ваенны чыноўнік адзначыў, што на 2024 год запланавана “802 мерапрыемствы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва (больш на 25%, чым у 2023 годзе) з больш чым 30 дзяржавамі свету“.
Беларускае Радыё Рацыя