Вайна ва Украіне. За апошнія сем дзён расейскія войскі выкарысталі супраць Украіны больш за 1300 ударных дронаў, прыблізна 1050 кіраваных авіяцыйных бомб і 29 ракет розных тыпаў.

19 студзеня ў шэрагу рэгіёнаў Украіны былі ўведзеныя аварыйныя адключэнні электраэнергіі. Складаная сітуацыя ў энергасістэме звязана з наступствамі расейскіх удараў, паведамляе «Укрэнерга».
Кіеў перажывае найскладанейшую сітуацыю з электразабеспячэннем з пачатку паўнамаштабнай вайны.
Украінская сталіца ўжо больш за тыдзень знаходзіцца ў рэжыме аварыйнага адключэння электраэнергіі, калі немагчыма дакладна прагназаваць наяўнасць электраэнергіі ў адпаведнасці з графікамі.
Беларускае Радыё Рацыя






