BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За чацвёра сутак БПЛА РФ тройчы заляталі ў Беларусь

Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны (УСУ) паведамляюць, што з 49 дронаў, якімі Расея атакавала Украіну ў ноч на 20 кастрычніка, 13 беспілотнікаў былі “лакальна страчаныя”, “два варожыя БПЛА паляцелі ў кірунку Беларусі”.

У той жа час маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведамляе пра тры расейскія БПЛА, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 20 кастрычніка.

Паводле звестак групы, адзін з беспілотнікаў быў збіты сіламі беларускай СПА ў Ельскім раёне (Гомельская вобласць), які мяжуе з Украінай.

Сцвярджаецца, што гэта адбылося ў 1:25, “выбух быў чутны адразу ў некалькіх навакольных населеных пунктах”.

“Адзначым, што ў той момант у небе над Гомельшчынай знаходзіўся і знішчальнік ВПС РБ, які вылецеў з Баранавічаў каля 1:10 і да 2:30 вярнуўся на базу”, — гаворыцца ў паведамленні “Беларускага Гаюна”.

Міністэрства абароны Беларусі пра збіццё БПЛА не паведамляла.

Крыніца: pozirk.online