
23 чэрвеня 1994 году адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З шасці зарэгістраваных кандыдатаў найбольшую колькасць галасоў набралі Аляксандр Лукашэнка і Вячаслаў Кебіч. Пра вынікі выбару беларусаў 30-гадовай разважае намеснік старшыні Рады БНР, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Сяргей Навумчык:
– Самая галоўная памылка – тое, што адбылося ў лютым-сакавіку 1994 году, калі прымалася канстытуцыя. Было ўведзена прэзідэнцтва. Мы, дэпутаты БНФ, былі катэгарычна супраць гэтага, папярэджвалі, што гэта прывядзе да дыктатуры. Ніводны сумленны чалавек у гэтых выбарах перамагчы не мог, але калі б Пазьняк перамог, я думаю, ён бы эфектыўна скарыстаў гэтыя пяць гадоў.

Пра аптымальны выбар беларусаў на выбарах 1994 года кажа прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Анатоль Лябедзька:
– Гэта закранае нацыю, 9 мільёнаў людзей. Вынік сумны, мы ў тупіку. З другога боку прайшло 30 гадоў і мы маем багата матар’ялаў, інфармацыі, каб рабіць больш узважаныя высновы. Я думаю, што дакладна можна было б гаварыць пра Еўрапейскі курс, гэта Генадзь Карпенка, калі б яго тады зарэгістравалі альбо Станіслаў Шушкевіч.

Другі тур выбараў прэзідэнта Беларусі адбыўся 10 ліпеня 1994 году, на доўгі час змяніў лёс краіны і з’яўляецца самым драматычным у сучаснай гісторыі Беларусі.
Здымкі з адкрытых крыніц
Беларускае Радыё Рацыя






