901-шы дзень расейскага ўварвання ва Украіну.
Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што за ноч над трыма абласцямі былі збітыя 18 украінскіх беспілотнікаў. Пры гэтым міністэрства не згадвае тыя дроны, пра якія нядаўна напісаў губернатар Растоўскай вобласці, а таксама меркаваную атаку дронаў на аэрадром пад Масквой.
Паводле кароткага паведамлення расейскага вайсковага ведамства, у ноч на панядзелак над Курскай вобласцю былі збітыя 11 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу, над Белгародскай — пяць, над Варонежскай — два.
За паўгадзіны да з’яўлення прэс-рэлізу Міністэрства абароны губернатар Растоўскай вобласці Расеі Васіль Голубеў напісаў у тэлеграме, што ўначы над вобласцю былі збітыя чатыры ўкраінскія дроны.
Акрамя таго, пад Масквой, каля вайсковага аэрадрома Чкалаўскі, паводле неправераных звестак з мясцовых крыніц, уначы стралялі па адным або некалькіх беспілотніках.
У Белгарадскай вобласці РФ пачалася эвакуацыя жыхароў раёна на мяжы з Украінай. Губернатар назваў яе “перамяшчэннем” праз “актыўнасць ворага”. Улады накіравалі ў Чырвонаяружскі раён транспарт, каб перавезці жыхароў “у больш бяспечныя месцы”.
Верагодна, эвакуацыя звязаная з атакай з боку Украіны на прымежную расейскую вёску Калацілаўка, пра якую 11 жніўня паведамлялі расейскія z-каналы. Але пэўнай інфармацыі пра тое, што ўкраінскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Расеі яшчэ і ў Белгарадскай вобласці (акрамя Курскай) пакуль няма.
Беларускае Радыё Рацыя