BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За пяць гадоў у Беларусі ліквідавалі як мінімум 2020 НКА

За апошнія пяць гадоў лукашэнкаўскія ўлады ліквідавалі як мінімум 2020 некамерцыйных арганізацый. Пра гэта ў сваім рэгулярным дакладзе піша ініцыятыва Lawtrend.

судовы вердыкт

Гаворка ідзе пра грамадскія аб’яднанні, партыі, прафсаюзы, фонды, асацыяцыі і гэтак далей. Толькі за сакавік 2026 года былі ліквідаваныя яшчэ чатыры НКА. Пры гэтым адна з ліквідаваных устаноў была зарэгістраваная ў траўні 2021 года.

У калоніях працягваюць знаходзіцца дзясяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці і рэлігійных арганізацый, а таксама не менш за 20 прадстаўнікоў прафесійных саюзаў і рабочага руху.

У дакладзе адзначаецца, што многія з ліквідаваных арганізацый працягваюць працу за межамі Беларусі.