Беларуская лідарка запісала відэа, у якім звярнулася да беларусаў, якія годна і з гумарам перамаглі ўсе праблемы і складанасці непагадзі, нягледзячы на тое, што ад дзяржавы не было неабходнай дапамогі.
– У час, калі ад улады патрэбныя максімальныя намаганні, каб зліквідаваць наступствы патопу, беларусы зразумелі зноўку, у які ўжо раз, што нам даводзіцца спадзявацца толькі адно на аднаго. А тое, што рэжым не змог аператыўна зрэагаваць ці забяспечыць усім неабходным тых, хто пацярпеў, відавочны доказ праблемы, пра якую ўлады маўчаць. Гэта недахоп кваліфікаваных кадраў і паслядоўны ад’езд людзей з краіны. Гэта праблема, якая рана ці позна пачынае адбівацца на ўсіх сферах жыцця краіны, і ў тым ліку на ўстойлівасці інфраструктуры.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў.
Паводле інфармацыі МНС, стыхія забрала жыцці шасці чалавек. Сотні населеных пунктаў некалькі дзён заставаліся без электрычнасці.
Беларускае Радыё Рацыя