У доктара паліталогіі Паўла Усава даволі супярэчлівае стаўленне да падзеяў у Венесуэле. Але тое, што ЗША здзейснілі арышт венесуэльскага дыктатара Мадуры – гэта добра.

Па словах амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, Мадура непасрэдна датычны да наркатрафіка ў ЗША. Гаворыць Павел Усаў:
-Мадура лічыцца дыктатарам, супраць якога былі ўведзены санкцыі, у тым ліку з боку ЗША і еўрапейскіх краінаў. Кіраўнік, які рэгулярна змяняў Канстытуцыю і ўнутранае заканадаўства, каб застацца пры ўладзе – фактычна класічны дыктатарскі рэжым з выкарыстаннем рэпрэсій. І, безумоўна, для вырашэння такіх пытанняў часам сіла апраўдваецца. Але захоп Мадуры, перавоз яго ў ЗША і пафасны суд не вырашаць праблем Венесуэлы, бо дэмакратыі гэта не прынясе.
Але Павел Усаў лічыць, што баронамі наркатрафіка ў Венесуэле з´яўляецца генералітэт, які не пацярпеў. Таму арышт Мадуры не стане вырашэннем праблем з наркотыкамі. Таксама доктар паліталогіі Усаў перасцерагае ад хаоса, які можа ўзнікнуць у сацыялістычнай Венесуэле.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






