
Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі 5 чалавек. Кажа сябра камісіі, журналістка Алена Прыходзька:
– Не зусім лёгка, ну і ёсць крытыка ў адрас самога працэсу стварэння камісій. Незадаволеныя людзі ёсць, якія не патрапілі туды. Мне падаецца, што гэта нармальныя працоўныя моманты, калі гучаць добрыя і негатыўныя ацэнкі. Камісія створаная і самае галоўнае ў гэтых выбарах гэта, каб беларусы выказалі сваё меркаванне, аддалі свае галасы бяспечна. Каб гэтыя выбары ўсё ж такі сталі аб’яднаўчым фактарам для ўсіх беларусаў па ўсім свеце.
Першае пасяджэнне выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады адбудзецца ў пятніцу, 12-га красавіка, у адкрытым фармаце анлайн-трансляцыі. Падчас пасяджэння будзе зацверджаны рэгламент працы і даты этапаў падрыхтоўкі да выбараў КР, якія пройдуць з 25-на па 27-га траўня.
Падрабязней пра мандат выбарчай камісіі можаце пачытаць у палажэнні пра выбары:
Палажэнне пра выбары ў Каардынацыйную раду (rada.vision)
Беларускае Радыё Рацыя